автордың кітабын онлайн тегін оқу Каранацыя Міндоўга. 1252 г
Ян Чачот
Каранацыя Міндоўга. 1252 г.
Што гэта за паны?
Наваградка званы
Чаму ім звоняць доўга?
Ах, гэта ж крыжакі
Ідуць, каталікі,
Каранаваць Міндоўга!
Усё на іх блішчыць
Ды золатам зіхціць.
Ад іх наўкол святлее!
Увесь твой строй, крывіч,
Крывэ-Крывэйтаў зніч
Прад бляскам тым бляднее.
У князя заўтра хрост.
А нас пашле наўпрост
Мо крыжакам на яткі?
Ужо, тыран, сваіх
Пляменнікаў дваіх
Прагнаў з радзімы-маткі.
Міндоўг не верыць, не!
Сваю карысць тут гне -
Ён сам кіруе лёсам.
Ён будзе каралём!
Тры дні - каталіком...
Крыжак жа будзе - з носам!
