На ростані
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  На ростані

Уладзімір Жылка

На ростані

На ростані дарогаў многа,

А лучнасць іх - пахілы крыж.

І вецер лёгкі на разлогах,

І неба яснасць, шыр і выш.

 

Ранейшай працы дасяганні,

Наўкол - зялёныя жыта;

І свежасць росаў светлых рання,

І траў высокіх любата.

 

І так прывабны далі, далі

Ў задуме вечнай і смузе,

За той смугою думкі ў жалі,

Нязрадна, вечна у тузе.

 

І торба вось, і кій дарожны:

Пара ў пуціну мне даўно...

А я - нясмелы і трывожны,

А я - на ростані адно.