автордың кітабын онлайн тегін оқу Каваль
Уладзімір Жылка
Каваль
Горан мехам раздзьмухаю,
Палажу на горан сталь.
Што рабіць, я знаю, знаю,
Нездарма куе каваль!
Падзялілі чужаніцы,
У няволі старана.
Не скую у плуг паліцы -
Не прыдасца мне яна.
Закаваны люд мой, волат,
Крыўд нязлічаных цяжар.
Вышай, вышай, верны молат,
Нестрыманы ў сэрцы жар...
Хлопцы, хлопцы, - на змаганне!
Гэй, крыўдзіцель, вораг, - прэч!
Нездарма каваў я зрання,
Недарма навостран меч.
