автордың кітабын онлайн тегін оқу Бясспынна, глуха процьма часу
Уладзімір Жылка
Бясспынна, глуха процьма часу...
* * *
Бясспынна, глуха процьма часу
Глытае хараство і моц.
Заход бяздушным, светлым пасам
Адзначыў свежае дзярмо1.
На могілках ўдыхаю цішу,
Адзін жывы паміж крыжоў,
А смутак дзіўны сэрца крышыць,
Без назвы смутак і без слоў...
І раптам стала зразумелым,
Што маладосць прайшла мая,
Што я астыў, калісьці смелы,
Калісь гарачы, яркі я.
Стаю разважны і халодны,
Як сутуняючая даль,
І толькі сум сябруе згодна,
І толькі жаль, балюча й жаль.
Вось крыж і новыя балясы,
Грудок, абложаны дзярмом...
Бязлітасная процьма часу,
Не я - пад тым крыжом!
