Беларускі аддзел
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Беларускі аддзел

Уладзімір Жылка

Беларускі аддзел

Прысвячаецца беларусам

 

На сёлеташнім курсе

Іх дзесяць чалавек;

Народ ўсё спраўны, зухі

І не дадуцца ў здзек.

 

За словам у кішэню

Не сунецца, нябось.

Для першага знаёмства

Тут іх партрэты вось.

 

І

 

Заўжды каўнерык чысты,

І з выгляду bon ton,

Хаця не так па роду -

Ў манерах шляхціц ён.

 

ІI

 

А з гэтым ну і гора,

Ну й мнімы гаспадзін,

Убіў сабе, што хворы,

А дуж, як не адзін.

 

ІII

 

Разумная галоўка -

Ён, беларус і «патрыёт»,

Ад табліцы вяртае

І чуе «ідыёт!».

 

Як «партыйку» здае,

Каб больш было унятна,

Ён не шкадуе слоў

Усім «общепонятных».

 

ІV

 

Шэсць год вучыў французскі

І ў толк ўсё не бярэ:

Ізноў на сёмым годзе

Berlіtz premіer lіvre.

 

А гляньце: назвалок,

«Культурай» пераняты,

A la francais pince-nez

Ўздзяе на нос дзюбаты.

 

V

 

Маленькі і пузаты,

Паважны і жанаты,

Ды лепш яго не знаць.

Падслухаўшы размову,

Даўно яму не нова

Другіх «інфармаваць».

 

 

Кумпанаў іншых двух

Ў Расошках5 субпакой,

Ды целам толькі тут,

А палкаю душой

На Бацькаўшчыне, з Ёй...

 

VІI

 

І першы з гэных двух,

Хоць ростам невялікі,

Магутны мае «глас»,

Дарма што крыху дзікі.

 

VІII

 

Прылгаць умее спраўна,

Ды гэта шчэ не брак,

Здаровы, сэрцам моцны,

Чырвоны, як... бурак.

 

ІX

 

Таварыш добры й нават

Крыху ў душы паэт,

Адно злуецца часта,

Калі яно й не след.

 

Дзесяты ж аўтар гэтых

Удалых абразкоў,

Пра ўласную асобу

Ён з ветласцю паэты

Зусім змаўчаць гатоў.