Тваё пісьмо… Пасля даўгіх гадоў
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Тваё пісьмо… Пасля даўгіх гадоў

Уладзімір Жылка

Тваё пісьмо... Пасля даўгіх гадоў...

Тваё пісьмо... Пасля даўгіх гадоў

Расстання, сноў благіх, надзей абманных.

З трывогаю ў радкі ўглядаю слоў,

Рукою пісаных каханай.

 

Абуджаны дзіўныя пачуцці,

Узрушаная мысль ўяўляе жвава,

І абразы, што зніклі ў забыцці,

Ўстаюць у памяці яскрава;

 

І твой аблік ласкавы, мілы,

Пастаць і пасмы светлыя валос,

І к перамогам з новай клічаш сілай

Мяне, знямогшага ад слёз;

 

І радасць светлая з радкоў цячэ

І абнаўлення чары ў сэрца сее...

Нібы не ўсё загублена яшчэ,

Нібы магчымы йшчэ надзеі...