Матылі
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Матылі

Уладзімер Жылка


Матылі

Помню – хлопчыкам маленькім

Падабаў я зелень ніў

І на пожні, каля рэчкі, 

Матылёў лавіць любіў.

Так у гульнях і забавах

Дзень за дзень міналі ўсьлед, 

А у ночку на Купальле

Ў лес шукаць бег агняквет.

А цяпер, калі шукаю

Праўды, шчасьця для людцоў, 

Ці не тое ж дзіцяня я, 

Што лавіла матылёў?

1920