Ляпей жабрачы лёс
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Ляпей жабрачы лёс

Уладзімір Жылка

Ляпей жабрачы лёс...

* * *

 

Ляпей жабрачы лёс,

У рукі кій, за плечы торба;

Ляпей страха нябёс,

Бясконцы шлях і леры корба;

 

Ляпей чужыны золь,

Сцякаць ад чорнай працы потам;

Ляпей, не змогшы боль,

Сканаць самотнаму пад плотам, -

 

Але не лёс раба

З бязволля ўласнага й бяссілля;

Не гэтая жальба,

Не скутыя рабамі крыллі.

 

Хто волю верна сніць,

Працят лятункам аб вялікім,

Таго не спакусіць

Ні ўладай, ні дабром бязлікім.

 

І хай прысуд гняце

І нікнуць вербалозы ніца, -

Душы аб пекнаце

Непераможна-думных сніцца.