автордың кітабын онлайн тегін оқу Перайманне. Запытаў я морскі хвалі
Уладзімір Жылка
Перайманне
Запытаў я морскі хвалі:
- Дзе пазбыцца думак хмурых?
І ў прыбой яны сказалі
- Радасць - толькі ў бурах!
Запытаў я ветра ў полі:
- Адкажы мне, калі можаш,
Як пазбыць жыцця нядолі?
І пачуў: «Змагайся - зможаш!»
Запытаў я ў небе Сонца:
- Як рассеяць змрок імглісты?
Не прамовіла мне Сонца,
Ўчула ж сэрца: «Будзь агністы!»
