автордың кітабын онлайн тегін оқу Пры Roentgen
Уладзімір Жылка
Пры Roentgen
Не Фаўстава гэта хата, душа з праклёнам тут не ўваходзе,
Не, гэта Рэнтгена прылада ў магічным харастве ХХ стагоддзя.
Ультраліловыя коскі працінаюць тут мяса.
Людское цела тут адчыняецца, як ліст зашыфраваны.
Пане доктар, неякава мне,
Бы ў грудзях маіх волава й гадзіна тне.
Прасвяціце мне грудзі вы коскамі тымі
І скажыце, што бачна між імі.
