Нікне ў імгле старана
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Нікне ў імгле старана

Уладзімір Жылка

Нікне ў імгле старана...

* * *

Все поют и поют вдалеке...

А.Блок

 

Нікне ў імгле старана...

Пільна сачу праз туман...

Нечая песня чутна,

Нечы зыбаецца стан...

 

Лёс даручыў палашу,

Моўчкі, даўно сцерагу...

Песня трывожыць душу,

Слоў зразумець не магу...

 

Існасць не ўнятна праяў:

Загадкай дрэмле разлог,

Тайнасці лёс захаваў,

Далі сцяною аблёг...

 

Буры пара б нагадаць

Шэрасць дакучлівых хмар.

Сэрца прыстала жадаць,

Гасне паволі пажар.

 

Сны на павеках маіх:

Згіну без сіл, небарак...

Толькі вось спеў не заціх -

Словаў не ўцямлю ніяк.