Каханню нічога не трэба
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Каханню нічога не трэба

Уладзімір Жылка

Каханню нічога не трэба...

Р.М.

 

Каханню нічога не трэба,

Каханне нічога не просе, —

Так радуе сіняе неба,

Так цешыць валошка ў калоссі.

Каханне, як песні пра зоры,

Лятункам заўсёды высока,

І шчасцем у свет, у прасторы

Каханкі расквітвае вока.

І нат у затоенай скрусе

Тваіх нераздзеленых пешчаў

К жалобе ніхто не прымусе

Надзею, што зрушана плешча.

Каханая, любая, квеце!

Ў палоне вясёлае долі

Ёсць песняй аб кім летуцеці,

І сэрцу даволі, даволі.

І сэрца бясхмарнае ясней

Схіляецца постаццю спелай,

Хоць сэрца яшчэ было б шчасней,

Каб дбаці аб кім яно мела.