автордың кітабын онлайн тегін оқу На жвіровыя ставіў я карты
Уладзімір Жылка
На жвіровыя ставіў я карты...
* * *
На жвіровыя ставіў я карты,
Хоць прыйшла рызыканту напасць,
Ды не брак рызыканцкага гарту,
Так і стаўлю на чорную масць.
І пад нос пасміхаюся крыва,
А кажу, каб не выдаць, што слаб, -
Што ж, на слодыч і шчасце мы хцівы, -
Вось з гарчэчай ужыцца патрап.
