Падарожным, Божанька
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Падарожным, Божанька

Уладзімір Жылка

Падарожным, Божанька...


* * *

 Падарожным, Божанька,

Ды не легка йсці.

Не відаць дарожанька -

Цяжка ў беспуцці.

 

З тропу, сцежкі роднае

Збіліся дзяды,

І гады нягодныя

Замялі сляды.

 

А душа мужычая

І да гэтых пор

Па старому звычаю

Моліцца да зор.

 

Нашы сёстры, мацеркі

Сэрцам у жальбе,

Пацеры у пацеркі

Ніжуць да Цябе.

 

Над мінучай славаю,

Гучнаю, як звон,

Над вялікай справаю,

Кінутай ў палон.