Уладзiслаў Сыракомля
Доля
Ные сэрца без патолі,
Нудна льюцца слёзы…
Выйду клікаць лепшай долі ў даль,
пад шум бярозаў.
дзе ты лепшая, дзе, доля?
Прыбудзь — хай пазнаем!
Прымем хлебам, прымем соляй,
Шчыра прывітаем.
дарма плачу, заклікаю
I ў жалі малю я:
Вецер словы адбівае —
доля ані чуе…
Ой ты, песенька, маўчы ты!
Не нам вецер збіці:
Хадзі з сэрцайкам разбітым
Па долі тужыці.
1854, Барэйкаўшчына
