автордың кітабын онлайн тегін оқу Натхненне
Уладзiслаў Сыракомля
Натхненне
Ёсць пачуцці ў персях з гліны,
У мазгу ёсць думкі-цацкі,
А бывае, тым спружынам
Штосьці рух надасць знянацку.
Пульс абудзіць ад дрымоты,
думку выхапіць з цянётаў.
Рэдкі госць той прыйдзе знекуль,
А не бавіцца нідзе ён,
ды пакуль пры чалавеку,
Той бывае цудадзеем.
Памяць траціць ён імгненна
У вандроўцы летуценнай.
Мігацяць кругі прад вокам,
Сэрца б’ецца ледзь не скокам,
Варам кроў бяжыць па жылах,
Твар у сонцы, лоб у поце,
Толькі ўздых лье ў грудзі сілы,
Як вятрыска на спякоце.
Гляне ён тады ў прасторы…
Свет у постаці чароўнай!
Ён спяваў бы, зрушваў горы,
Абдымаў бы ўсіх, як кроўных.
Гэты стан такі салодкі,
Жыць бы ў ім даўгія леты,
Але ў госця час кароткі
У ледзяных веях свету…
Ці хвіліну, ці імгненне —
Быў і згас ён, як праменне.
Халадзеюць думкі, мары;
Сэрца просіць адпачыну,
I агонь знікае з твару, —
Чалавек зноў косць ды гліна.
1849, Залуча
