Бусел
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Бусел

Уладзiслаў Сыракомля

Бусел


Зімка надходзіць, звіслі туманы, 

I вецер круціць і свішча,

На небе — цёмных хмар караваны. 

Бусел узняўся і, задуманы,

Паплыў павольне на ржышча.


Сеў і клякоча, падняўшы ногу, 

дый жмурыць цёмнае вока.

Пэўне, ён думку ўздумаў глыбока — 

Ужо выбірацца ў дарогу.


«добра на вырай ляцець цяплейшы, 

Пабачыць дзівы ў чужбіне,

Сонца над Нілам агонь яснейшы

I думаць думку пра край тутэйшы 

На піраміды вяршыне.


А толькі… толькі ведама Богу, 

Чы смерць у дарозе абміну?.. 

Пабачу жа Нёман і азярыну?! 

Сяду ж на купцы мурогу?!


Я ж тут радзіўся, гдзе гэта хатка, 

Шчасця знаў дзянькі нярэдкі: 

Ось тут, гдзе выган і сенажатка, 

Бывала, косіць касцоў грамадка, 

Клякочуць жонка і дзеткі.


добра ж тут была!.. Цяпер не знаю, 

Чы не заплачу па згубе?

Чы, прыляцеўшы вясной з выраю, 

Гняздо застану на дубе?

 

Рад бы застацца ў гэтай старонцы,

Гдзе страх не страшыць, ні гора,

А толькі болей не грэе сонца

дый няма корму дзеткам ні жонцы, 

Снег тут пасыпле ускора».


Так пажурыўшысь думкаю шчырай, 

Бусел, узняўшысь паволі,

Паплыў па небе кудысь на вырай 

Шукаць і шчасця і долі.

1849