Вінцэнту Каратынскаму
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Вінцэнту Каратынскаму

Уладзiслаў Сыракомля


Вінцэнту Каратынскаму 

пры выданні «Чым хата багата»



Iдзі, наш паэце, ляці, наш саколе,

Хай творчы агонь твой не згасне ніколі. 

З паэтамі пець беларускімі ў коле —

То значыць людзям добрым несці патолю. 

Любіць іх — не шкода і шчырага сэрца, 

Спяваць ім — грудзей маладзенькіх не шкода, 

Бо кожная нота, што ў песні кладзецца,

У сэрцах людскіх адгукнецца заўсёды.

Знаёмы мне сэрцы іх: трапіш адразу ў душу слухача, 

ці суседа, ці брата, Калі іх з любоўю, без пыхі-абразы

Запросіш сардэчна: «Чым хата багата!» 

Не будуць чаканні твае ашуканы:

Грамадаю прыйдуць на шчыры твой покліч. 

З табой пераломяць і хлеб твой духмяны,

З табой і наплачуцца, седзячы поплеч. 

дай радасць у сэрцы ты песняй юнацкай! 

Яны пачастунку твайго не асудзяць,

Калі ж бы знайшоўся язычнік знянацку, 

Малы табе клопат ад гэтага будзе:

Бо людзі такога так трапна дакораць, 

Што сам ён адразу глыне сваю горыч. 

Спагада Радзімы табе дасць апору, 

Якая мацнейшаю будзе, чым скалы, 

Каб песня твая у блакітным прасторы, 

Як ластаўка, край наш увесь аблятала. 

Над кожным акном беларускай хаціны

Гняздо тваё будзе — прытулак гасцінны. 

для песень тваіх — несканчонае рэха, 

Бязмежнае поле для працы упартай.

Зірні ты на вёскі, на шэрыя стрэхі: 

ў іх людзі пашаны вялікае варты.

Заглянь ты ў іх сэрцы — ды як там багата!

дзівосныя скарбы хай песня асвеціць. 

Як дым, што віецца ад кожнае хаты, 

Хай думка да неба ўзвіецца, паэце!

Хай просіць-благае там ласкі ад неба, 

ўсяго, што тым сэрцам, хацінам тым трэба. 

Ігрушына ў полі, крыжы на магілах, 

Касцельныя вежы, палетак здзічэлы…

Ці знойдзеш ты барвы, ці знойдзеш ты сілы, 

Каб гэта ў малюнку тваім зіхацела?

Ці здольны суладзіць ты сцісла ўсе мыслі? 

За пэндзаль, мастача, адважна бярыся.

Сардэчныя людзі, сыны Беларусі! 

Вы дар небагаты паэтаў прымеце! 

I я праз гады немалыя вярнуўся,

Хоць толькі любоў і знайшоў вам у свеце, 

Спатканы усмешкаю ветлага вока, 

Заўсёды спагадай сардэчнай сагрэты.

А поле для песні настолькі шырока, 

Так многа не сказана ў песні дагэтуль: 

Пакуты людскія, надзеі людскія, 

Вялікія спады, узлёты малыя… 

Імкнуцца упарта да светлага варта!

Ударце званчэй нам у родныя струны! 

Павінны быць рады, што з вамі на варту 

Паэта-змаганнік становіцца юны.

Сустрэньце ж вы гранне братэрскае сэрцам, 

Хай водгук у сэрцах навек застанецца!

Пабач, як за горамі, ў дальнім прасторы 

На свеце і хмары, і ззянне прамення.

Спаткаеш ты радасць, сустрэнеш ты гора, 

Пазнаеш, паэце, і ружы, і церні.

Спявай жа пра тое, што сэрца хвалюе, 

У час весялосці умей весяліцца.

Тваю хай спагаду бяздольны адчуе, 

Братам пакажы шлях да яснай Зарніцы. 

У тлуме спявацкім твой спеў не загіне, 

Падзяку пачуеш ты ў роднай краіне.


1856, Барэйкаўшчына