автордың кітабын онлайн тегін оқу Да Арцёма Вярыгі-Дарэўскага
Уладзiслаў Сыракомля
Да Арцёма Вярыгі-Дарэўскага
У альбоме
Просіш мяне ты ветліва, братка,
Каб упісаўся я напачатку.
Толькі ж — не створаны я верхаводзіць,
Сціпласць мая мне нямала ў тым шкодзіць.
Але калі твая братняя воля,
Сам сябе мушу я пераадолець,
Стану паперадзе ўсіх, хто любоўна
Гэты альбом песняй шчырай запоўніць.
дык першым словам — благаславі, Божа,
Гэты альбом у аправе прыгожай!
Хай на лісты свае прыме імёны,
Славай вялікаю апрамянёны,
Хай кожны вершык з глыбіняў сэрца
добразычліваю думкай кладзецца,
Кожная будзе хай мужнай, праўдзівай,
Высакароднай, збавеннай, пачцівай,
Каб ты ў хвіліны долі, нядолі, —
Шчасце мільгне, сэрца сціснецца болем,
Чорнаю цемраддзю ляжа сумненне,
Тут бы зачэрпаў сілу збавення,
Голас уцехі, шчырай спагады,
Светлай, духоўнай братняй парады!..
1858
