Да Аляксандра Жалезняка
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Да Аляксандра Жалезняка

Уладзiслаў Сыракомля


Да Аляксандра Жалезняка 

пасля першага спаткання


Раней мы не страчаліся ніколі,

Але глыбей знаёмства ўжо й не трэба: 

Мы толькі разламалі лусту хлеба,

А падалося — з’елі бочку солі.

Ты даў спазнаць духоўнасці багацце, 

Што думкі і пачуцці уздымае:

Нас Бог і час наступны паяднае, — 

Люблю цябе — любі ж і ты, мой браце.


1855, Мінск