Радавіты шляхціч Ян Дэмбарог
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Радавіты шляхціч Ян Дэмбарог

Уладзiслаў Сыракомля


Радавіты шляхціч Ян Дэмбарог

Радавіты шляхціч Ян Дэмбарог

Перадспеў для літоўскага чытача


Святая Літва мая, край наш, айчына! 

То жоўты пясок, то лугоў зеляніна… 

Няма ў нас такіх ні нябёсаў, ні сонца,

Як недзе ў краінах гельветаў1, аўзонцаў, 

дзе рай на зямлі, дзе арыкі — як дзіва, 

дзе вечназялёныя мірт і аліва,

дзе горы — пад неба, не нашы Панары,

дзе ў кветках раскошных пад сонцам абшары. 

Краёў тых азёры, каскады, уцёсы

Малююць валахі і, нібы дзівосы,

На нашы вязуць кірмашы — для літвінаў, 

Напэўна, няма цікавейшых карцінаў.

Твае ж, о Літва, балаціны, твой морак 

Ці ж хто павязе на малюнках за мора? 

Не ўбачыш у нас вадаспада, цясніны,

Па ўзгорках — ядловец, там — хвоі, асіны. 

З іх хаты будуюць, а нехта й харомы.

Цвіце мох зялёны на стрэхах з саломы.

А там, пад страхою — люд просты, люд цёмны, 

Зусім непісьменны, ды ў працы няўтомны.


А глянуць, Літва, на цябе больш глыбока, 

Ты вартая болей, чым здасца на вока.

З тваёй паднябеснай сасны ў тры абхваты 

Брытанскі фрэгат змайстраваны крылаты. 

Сын вёсак тваіх век гарбаціцца ў полі, 

Каб гожай Еўропе мець хлеба даволі.

Літвін не збаяўся ў выправе ваеннай

Ні скал пад Мадрыдам, ні туркаў пад Венай.


Цячэ ціха Нёман паўз нашы сядзібы, 

Плыві па ім смела. Спакойны ён нібы.

дае ўсім гайдаць сваю плынь люстраную, 

Зімой сябе ўзяць у турму ледзяную.

ды гэтай пакоры не вер: ледзь вясною 

Пачуе ён птаства над цішай лясною,

Як плечы расправіць, бы волат, што ўскрэсне,

I лёд, што трымаў яго, з грукатам трэсне ды 

ўздыбіцца глыбамі — бойцеся, хаты, 

Ушчэнт разнясуць вас стыхіі раскаты!

А рыне вада, каля вокан заскача, 

Захрысцяцца ўсе: канец свету, няйначай! 

ды Нёмана гнеў адбушуе й астыне.

Такое ж і сэрца ў цябе, брат літвіне! 

Прымглёнае сонца, сам клімат пахмуры 

Тут сцішвае, пэўне, душэўныя буры.

Наш люд, што жыве пры лясах, пры балоце, 

Здаецца, праводзіць свой век у дрымоце.

Але непрыкметныя з віду літвіны 

Раскажуць з ахвотай табе пра навіны, 

Пра мудрых прарокаў, пра дзеі былыя — 

Аж будуць іскрыцца іх вочы жывыя!

О, маеш агонь ты, Літва дарагая, 

Тут думка людская высока сягае.

Тут рыцара грудзі — з запалам юначым, 

Тут хто пакахаў, то ўсім сэрцам гарачым. 

Сустрэнеш тут воя старога: на твары — 

Аўтографы бураў — глыбокія шнары…

То з плугам, то з крыжам, то з мечам, то з чаркай 

Тут хвілі літвіна міналіся шпарка.

А колькі прыгод меў — і сам бы не ўспомніў: 

Сардэчных, імклівых, як сонечных промняў.

А часам геройскіх у бітвах крывавых

дый смешных, пацешных, заўсёды цікавых. 

Усюды сустрэне іх памяткі кожны:

Капец сярод поплаву, крыж прыдарожны, 

Старая карчма, слуп каменны, капліца — 

Гісторыі нашай у іх таямніца,

Паданні пра дзеі, пра славу айчыны. 

Хіба ж іх забыць мы павінны, літвіны? 

А хто не ўспаіў тут свой дух, свае грудзі

Паветрам радзімы, ці ж помніць іх будзе?


Калісьці шмат мела — бо даў ты, о Божа! — 

I лірнікаў, і гусляроў Запарожжа.

Няхай бы й на нашае поле ты ў дар даў 

Такіх, як былі ў Каледоніі4, бардаў.

У спевах бы іх уваскрэсла яскрава 

І нашая веліч, і нашая слава.

ды не надзяліў Бог нас дарам спявачым, 

дарогу сваю камянямі мы значым.

А што гэты камень, няхай і зпадзорны — 

Імхом зарасце ён ці пойдзе на жорны,

I знікла паданне. Калісьці ж надзіва 

Было тут багатае лірніку жніва.

З часоў даміндоўгавых і болей позных 

Было тут шмат дзеяў, вялікіх і грозных. 

Пра прадзедаў-волатаў, даўнія былі

Як шмат курганы-валатоўкі стаілі.

А Крэва? Шчэ помняць тут замка руіны 

Пра Кейстута смерць, пра падзеі краіны. 

Ля Прыпяці й Шчары, дзе ў зорах нябёсы, 

Раскажуць крыжы вам пра краю дзівосы. 

для барда — знаходка паданні такія:

У іх жа — і слава, і мроі людскія.

I песня яго, дзе зазвоняць крыніцы, 

Адслоніць літвінскай душы таямніцы…


1847–1850, Залуча