автордың кітабын онлайн тегін оқу Гукi матораў i радыё
Валеры Маракоў
Гукi матораў i радыё...
Гукi матораў i радыё…
Ў бляску вячэрнiм трамвай…
Сэрца працоўнага радуе
Права — свой лёс будаваць.
Былi навалаў днi,
Эшалоны на фронт iшлi,
I палалi пажараў агнi
Па шырокаму твару зямлi.
Ля вялiкiх i слаўных магiл
Прыгадаем свае дасягненнi:
Дзе калiсьцi быў горад глухi —
Узрастае сталiца
Iмкненняў.
Узрастаюць палацы увысь,
Дзень i ноч не сцiхае праца,
Толькi вораг блукае, як лiс,
Ды па iм дамавiна плача.
Не спынiць яму гэтую радасць,
Гэта права i жыць, i тварыць.
Гукi матораў i радыё,
Дзе святло Асiнбуда гарыць!..
