Вецер лiст бярозкi цiха кучаравiць
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Вецер лiст бярозкi цiха кучаравiць

Валеры Маракоў


Вецер лiст бярозкi цiха кучаравiць

Патанаюць далi ў стынь i ў сон-туман.

Над ракой акорды песеннай тугi.

Палюбiў усёй душой я гэта ранне

Над прасторам нiў i вёсак дарагiх…

Вецер лiст бярозкi цiха кучаравiць,

Цiха б’ецца ў бераг сонная рака,

Мне ахвота сёння кiнуцца у травы

I мiж траў забыцца, шчасця пачакаць.

I мiж траў курчавых ў золата i кветкi

Загубiць знянацку радасць i вясну,

Каб цвiлi каханнем родныя палеткi,

Каб у гэта ранне сэрцам адпачнуць.

Каб у гэта ранне спець пра нашу волю,

I пра наша шчасце, i пра наш прастор,

Бо не дарам сёння выйшаў на прыволле,

Бо не дарам сёння ў гэту сiнь прыйшоў.