автордың кітабын онлайн тегін оқу За тысячы новых тваiх асiнбудау
Валеры Маракоў
За тысячы новых тваiх асiнбудау
Iдуць цягнiкi
мiж балот i азёр,
i ветлыя ветры
на поўдзень за iмi.
Ў красе i у бляску
прадранiшнiх зор
з вiнтоўкай,
i з песняй,
i з воляй
iшлi мы.
I вось паўстае,
аквечаны зарывам,
ўзгадованы воляй
высокi разгон,
i мы —
па крывi i чуццю
пралетарыi —
гатовы iсцi
У ваду i ў агонь.
У нас за плячыма
(як толькi глянуць)
б’юцца хвалi
чужых марэй,
i адкормлены
крывёю працоўных
паганец
там паўсвета
за горла
бярэ.
Для каторых
вайна — акраса,
i ўзнiмаюцца гарматы
на кiтайскiя парты,
i руйнуюцца вёскi
i гарады,
i горы ўстаюць
чалавечага
мяса.
Ў грудзi упёршыся
кастылямi,
крывавая постаць
новай вайны
кiдае першы
звар’ёваны камень,
першы набой
векавечнай маны.
I, здаецца, не людзi
бразгаюць зброяй
абняслаўленым шляхам
людскога адчаю.
Гэта забойцы,
так званыя героi,
гэта рабы
з мiлiёнам пакут
за плячамi.
Але нас не спужаеш
нiякаю карай,
i той, хто з бядою
быў колiсь знаём,
умее адным,
але моцным ударам
крывавую спадчыну
весцi
на злом…
Сябры мае!
Нашае права за намi.
Ўзнiмайце ж песню
(паўстань i грымi!).
Ад крыўды былой
на камені камень
для нашых нашчадкаў
не кiнем тут мы.
Былое агiды
пляўкi ды акуркi
змяцем i зарыем
ў ганебны курган.
Стаю я ў раздум’i
на слаўным падмурку
i мыслю:
агнi праразаюць
туман.
I йдуць цягнiкi,
i спяшаюцца людзi,
дымяцца вазёры,
гамоняць лясы:
Тут сонечны горад
наступнага будзе,
высокi, табою нязнанай
красы.
Ударныя тэмпы!
(Ударым жа дружна!)
Няхай наш завод,
нашы песнi звiняць.
Мы ў бойках i шахтах
выкоўваем мужнасць,
мы мужна i шчыра
стаiм ля стырна.
I хто калi з шляху
схiснецца на момант,
ўзнiмi яго песняй,
каб сэрца ў агнi
не ведала, дружа,
нi болю,
нi стомы,
i дужым, i моцным
дайшло ў нашы днi…
За кожнае слова,
за кожную шрубу
змагаемся поплеч —
ударнiк, паэт.
За тысячы
новых тваiх Асiнбудаў
адноўлены намi
у бойках
сусвет.
