автордың кітабын онлайн тегін оқу Будзе вечар
Валеры Маракоў
Будзе вечар
Будзе вечар —
Юнак чарнабровы
Над палямi, над ёй, над дарогай
Хмурыць сумна
Маўклiвыя бровы,
Сыпаць ў сэрца любоў
I трывогу.
I раскажа цыганка цыганам
(А ў цыганкi
У сэрцы агонь),
Што учора
На сонечным ранку
Ёй сказалi пра новы закон:
Хутка будуць
Ў iх хаты i нiвы,
Залатая таемнасць зямлi…
Будзе бераг
Краiны шчаслiвай
Ўсiх прыйшоўшых з блукання
Хмялiць…
