Пракрычалi пеўнi ўночы
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Пракрычалi пеўнi ўночы

Валеры Маракоў


Пракрычалi пеўнi ўночы

Пракрычалi пеўнi ўночы,

Месяц зноў, як твар каханай…

Хто мне сёння напрарочыў

Пра журбу i пра туманы?

Я пiшу ў сваiм пакоi…

Ноч, як снежная русалка…

Снiцца мне зусiм другое,

Што жадаю гэтак палка.

Снiцца сон далiнных кветак,

Родны край ў вянках змагання.

I, наiўны сам падлетак,

Спатыкаю ў полi ранне…