Валеры Маракоў
А цяпер
Шнуроў зялёных стройны шэраг
Вянком паслаўся за сялом.
Мiж iх рачулка хваляй шэрай
Ў каменне плешча сваё шкло.
Узняўся месяц кветкай белай
I срэбра кiнуў ў цёмны бор…
Ой, шэпчуць нiвы песняй спелай
У гэты вечар пра любоў.
Ой, шэпчуць нiвы… Ясных зорак
На небе ўецца карагод,
I смехам буйным за узгоркам
Начлежны радуе агонь.
У светлых думках вечар сiнi
Абняў прастор зямных грудзей
I радасць ў песнi жменяй кiнуў
Адтуль, дзе бор стары гудзе.
