автордың кітабын онлайн тегін оқу Бывай, вясна мая, бывай
Валеры Маракоў
Бывай, вясна мая, бывай
Бывай, вясна мая, бывай.
Агнём любвi тваёй сагрэты,
не адцвiту я пустацветам,
перада мною ж не дрыгва,
мае сябры, мае паэты.
Я знаю,— ў кожнага ёсць блiзкi,
i для мяне быў блiзкiм хтось,
хто кожны дзень, як у калысцы,
маю журбу над светам нёс.
Таму й схiляюся у пояс
ўсяму, што звязана з вясной,
i юных дум адчай i боязь
я узнiмаю, як набоi,
калiсь гартованыя мной.
