Ой, не радасна шумiць дуброва
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Ой, не радасна шумiць дуброва

Валеры Маракоў


Ой, не радасна шумiць дуброва

Ой, не радасна шумiць дуброва,

Не смяецца шэрае сяло,

Толькi вецер буйна-чарнабровы

Кiнуў радасць маладняцкiх слоў.

Кiнуў радасць… Ў волаце клакоча

I цалуе дрэў сiнеючы агонь,

Не глядзiць, што неба хмурыць вочы,

Пралiвае слёзы на пусты загон.

Што яму? — У слёзных перабоях

Вельмi многа чуецца тугi,

Але ён нястрымнай барацьбою

Абнiмае ў песнi небасхiл.

I злуе пажоўклая дуброва,

Апусцiўшы нiзка галаву,

Што сукенку дрэў яе агнёвых

Гэты вецер скiнуў у траву.