автордың кітабын онлайн тегін оқу Горад грымiць i грымiць
Валеры Маракоў
Горад грымiць i грымiць
Горад грымiць i грымiць.
Вулiца — проста да славы.
Грузка паўсталi дамы, —
Постаць высокае справы.
Стаў я адзiн на рагу,
Слухаю музыку руху…
Гулка трамваi бягуць,
Стогнуць аўтобусы глуха.
Ў нашай краiне вясна.
(Дадзена права на сонца!)
Й ты не адзiн ля стырна,
Гэткiх, як ты, бясконца.
Сам ты адчуеш зямлю —
Поступ шырокага траўня!
Сам ты iм скажаш — люблю
Гэткiх i любых, i слаўных.
Мне бы стаяць i грымець
Ў грохаце вулiц, ў натоўпе,
Мне бы смяяцца з агiднага — смерць,
Што пралятае ў Еўропе.
Чую я гукi сiрэн.
Гэта наступнага поступ.
Гэта iнакшы Шапэн,
Iншае музыкi россып.
Будзем жа славiць жыццё —
(Творчую песню прыбою).
Будзем iсцi па касцёх
Тых, што памерлi без бою.
Будзем, як волаты, мы —
Нашае права за намi…
Горад жыве i грымiць,
Камень кладзецца на камень…
