I так, усё… ўсё праляцела
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  I так, усё… ўсё праляцела

Валеры Маракоў


I так, усё... ўсё праляцела

I так, усё… ўсё праляцела,

Чым сэрца некалi жыло;

I над далiнай гэтай белай

Iду, як мёртвы, за сяло!..

Даволi сэрца маладое

Душылi вы ў маiх грудзёх.

Прайшло ў жыццi ўсё залатое,

Прайшло i знiкла у трысцё.

I я пайшоў, дзе ветры ў нiвах

Журбу асеннюю мятуць,

Каб пад напевам палахлiвым

Забыць усё i адпачнуць!

А мо, дзе сцелюцца туманы,

З асiнай бруднай падружыць,

Каб не пачуць перад свiтаннем,

Аб чым пяюць штодня крыжы…

I так, усё… ўсё праляцела,

Чым я тут жыў i чым гарэў.

Хлапцы, бывайце!.. Вы сагрэлi

Вячэрнiм спевам сiнiх дрэў.