автордың кітабын онлайн тегін оқу Сягоння сонца ўстала маладое
Валеры Маракоў
Сягоння сонца ўстала маладое
Сягоння сонца ўстала маладое
I запалалi золатам снягi.
Спаткаць вясну
Мы выйдзем грамадою,
Адной сям’ёй братоў i дарагiх.
Былi вiхуры,
Ветры,
Завываннi
Галоднай зграi
Здраднiкаў-ваўкоў…
Iрваўся край у муках
I у ранах
Да светлай мэты будучых вякоў.
I выйшла ты таварышам
I братам,
Ты несла сцяг
Вялiкай барацьбы…
Ты памiрала ў рогаце гарматаў,
I кожны крок
Табой залечан быў.
I вось такой
Мы сёння спатыкаем
I новы дзень, i новую вясну…
Таварыш, дружа, дай руку — вiтаем
Цябе i нашу старану!
