автордың кітабын онлайн тегін оқу Цяпер ў грудзях другiя словы
Валеры Маракоў
Цяпер ў грудзях другiя словы
Цяпер ў грудзях другiя словы,
Другi агонь ў душы жыве,
I гэты спеў бадзёра-новы
Да светлай праўды ў свет заве.
Злятае сон!.. Мiнае крыўда!..
Вясна мне глянула ў вакно.
Цяпер пад сонцам ў поле выйду,
Куды хацеў iсцi даўно.
I там, над рэчкай i над полем,
Я вып’ю ранiцы зару,
Каб песняй радасцi i волi
Праславiць свету Беларусь!
Каб гэты спеў бадзёра-новы
Развеяў крыўду i туман,
Бо зноў цвiтуць прыволля словы,
I лепшых слоў ў жыццi няма!
