Сiнiмi шляхамi на ружовы шлях
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Сiнiмi шляхамi на ружовы шлях

Валеры Маракоў


Сiнiмi шляхамi на ружовы шлях

Сiнiмi шляхамi на ружовы шлях

Плыў жалезны волат, мнагатонны птах.

Людзi йшлi ў чырвоным, поўныя агню,

Спатыкаць харошую, слаўную вясну.

З светлымi вачыма, з русаю касой

Йшла вясна ды з песнямi першай баразной.

Йдзi, спявай, пасвiствай, росная мая,

Для жывых праходзiш грозна недарма.

З кожнаю вясною ўсё каротшы шлях,

I мiнае смутак, i прыходзiць жах.

Толькi застаецца па мiнулым боль,

За былыя песнi i тваю любоў.

I яшчэ за тое, што не ўмеў, як ты,

Сыпаць поўнай жменяй сонца на сады,

Што у кволых песнях абмiнаў свой час

I ў сцюдзёны вечар шлях губляў не раз.

А цяпер вось, поўны творчых дум i сiл,

Спатыкаю ранне — першае ў жыццi…

Ах, якое сонца, яркi поўдня цвет,

Па табе заплакаў першы раз паэт.

Дык гары ж, як сэрца стомiльённых мас,

Я вiтаю першы й мо’ апошнi раз.

I туманным шляхам на ружовы шлях

Падпiхаю трактар, твой жалезны птах.