Доўга, доўга стаяў пад акном я i марыў
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Доўга, доўга стаяў пад акном я i марыў

Валеры Маракоў


Доўга, доўга стаяў пад акном я i марыў

Доўга, доўга стаяў пад акном я i марыў.

Беглi хмары кудысьцi на поўдзень i ўсход.

Дарагiя, як песнi, празрыстыя хмары,

Ап’янялi вы грудзi нязнанай тугой.

Захацелася жыць, i iмкнуцца, i верыць.

I пражытага раптам мне стала шкада,—

Нехта стукае ўпарта ў дубовыя дзверы,

Нехта просiць мяне сваю песню аддаць.

Уваходзьце усе. Ёсць вiно i гарэлка,

Буду ўсiх дарагiх частаваць давiдна.

Калi нехта ў жыццi перавёў адну стрэлку,

То нахлынуўшых мук не жадаю кранаць.

Сёння свята маё. Сёння я багацейшы

Ў сотнi раз гэтых буйных трывожных людзей.

Не шкада мне для iх, ў барацьбе дагарэўшых,

Нi жыцця, i нi дум, i нi песнi надзей.

Ад мяне не пасмее нiхто прыгажосцi

Гэтай любай прыроды i песнi забраць…

Я мiж iншых прайду зачарованым госцем,

Беручы, што дае мне мой бацькаўскi край…