У гэтай цемры
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  У гэтай цемры

Валеры Маракоў


У гэтай цемры

У гэтай цемры

Бязрадаснай ноччу

Песня буры не скажа —

Жывi!

Сёння мора

Жыве i ракоча,

Мора хоча ахвяр i крывi.

Ты пайшла ад мяне,

Ты пакiнула

Гэту радасць

Маленькiх надзей,

Бо жадаеш зашмат,—

Над магiламi

Не шкадуюць далёкiх людзей.

Выбачай,

Можа, гэта не гэтак.

Можа, й праўда,

Што сонца для ўсiх,

Каб пялёсткамi

Месячных кветак

Радасць гордай

Прыроды расцiць.

Што ж з таго?

Я не веру прыродзе,

Нельга верыць ўсяму,

Што цвiце:

Хай ўзраслi

Мы з табой ў непагодзе,

Дык затое ў грудзях

Больш надзей…

Слухай:

Мора жыве гэтай ноччу,

Мора хоча ахвяр i крывi.

Хай яно

Злосцю дзiкай рагоча,

Я ж кажу табе:

Вер i жывi!