автордың кітабын онлайн тегін оқу Страшныя сны навеяла гiсторыя
Валеры Маракоў
Страшныя сны навеяла гiсторыя
Страшныя сны навеяла гiсторыя,
Крывавы выбух колiшняй вайны,
I гавару: не лечым край, а творым мы,
Той край, што быў ў агнi.
Назад вады не вернеш ў вадазборы
I не абудзiш сонмы мёртвых цел.
Няхай не йшлi да Магамета горы,
Мы горы возьмем на прыцэл.
Адчуў я сэрцам будучага поступ,
I сэрца зноў — агонь i дынамiт —
Злучы, — i ты адчуеш проста
I кроў дынам, i цемру пiрамiд.
Шумяць вятры, i б’юцца ў скалы хвалi,
I я стаю на ўзвышшы нашых дзён.
Няхай мяне часамi i не хваляць,—
Не для мяне пахвалаў звон!
Я гавару, што знаю i люблю я
Свой край, зямлю i рухi творчых сiл,
I што паэт, калi на ўсё гаворыць „алiлюя“ —
Ён сын адных магiл.
I кляса тая, дзе паэт ў загоне,
Дзе думка смелая страшней за смерць зямлi,
Пустая, бедная, якою быць сягоння
Не можа кляса наша, нашы песняры.
Таму пад сны абуджанай гiсторыi
Кажу ўсiм сэрцам, ўсёй сваёй iстотай,
Што вось не толькi лечым край, а творым мы,
Той край, што быў пад ботам.
