Здароў, мой таварыш, мой дружа
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Здароў, мой таварыш, мой дружа

Валеры Маракоў


Здароў, мой таварыш, мой дружа

Здароў, мой таварыш, мой дружа,

Зара заквiтнела iзноў,

Развеяўшы ветры i сцюжы,

Жывём i ўзрастаем вясной.

Ты бачыш: ў крывi мае рукi,

Я сэрца з грудзей вырываў,

Каб вольныя дзiўныя гукi

Краiне сваёй дараваць!

Ў бяссонныя майскiя ночы,

На месячнай цiхай вадзе

Я бачыў плакучыя вочы

Ў пажары трывог i надзей.

Яны мне прыносiлi песнi,

Бяздонне прыгожай журбы

I сэрцу рабiлася цесна

Ўвесь свет неасяжны любiць.

Ты бачыш: ў крывi мае рукi,

Я сэрца з грудзей вырываў,

Каб вольныя дзiўныя гукi

Краiне сваёй дараваць!

Вiтанне ж, таварыш i дружа.

Зара заквiтнела iзноў,

Развеяўшы ветры i сцюжы,

Жывём i ўзрастаем вясной!