автордың кітабын онлайн тегін оқу Стаю прад Пушкiным адзiн
Валеры Маракоў
Стаю прад Пушкiным адзiн
Стаю прад Пушкiным адзiн
I думу думаю сурова.
Тут кожны камень мне гаворыць
Пра днi вялiкiх пуцявiн.
Я знаю, Пушкiн, Вы паэт,
I Вашай музай акрылён я…
Вы лепшай славы лепшы цвет
Ад Мiсiсiпi i да Дону.
Ваш грозны шлях прывёў ў туман,
(I гэта заўжды нам знаёма).
Вам апяваць бы новы стан
Больш i упарцей, чым другому.
Вы першы з першых. Вашу кроў,
Што дагарэла ў дзiкiм снезе,
Завём мы песеннай зарой,
Сатканай з сонечных паэзiй.
Прад Вамi й я схiляюсь нiц
I гавару ў натоўпе вулiц,
Што Вы з металу i зарнiц,
I мы па-свойму Вас адчулi…
Мы знаем, Пушкiн, — Вы паэт,
I ваша слава — меч крылаты…
Вы лепшай славы лепшы цвет,
I гэтай славай мы багаты.
