Беларусi
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Беларусi

Валеры Маракоў


Беларусi

I

Заспявала ты вольную песню, Айчына,

Быццам нехта з нядолi

Раскуты прыйшоў…

I з любоўю таварыша,

Друга

I сына

Пацягнула к табе ўсёй душой…

О любiмая кветка!..

О мацi…

О песня!..

Як аддзякаваць?

Як прывiтаць?..

Ты, як лёс твой, нядолi равеснiк,

Навучыла тваiм,

Ўсёпрымаючым стаць.

Навучыла i жыць,

I змагацца,

I верыць…

Сэрца ў грудзі дала мне, а ў сэрца — агонь.

I пявучую сiлу

Сумуючай леры

Я панёс ад чужых берагоў…

Я iду па тваiх пуцявiнах-дарогах —

Кроплi сонца,

Бяскрайнасць i сiнь у вачох;

I тваё вызваленне

З пацёмкаў былога

Узнiмаю, як сцяг барацьбы,

На плячо…

I з любоўю таварыша,

Друга

I сына

Я аддаўся табе ўсёй душой…

Я паверыў у здольнасць вялiкай Айчыны,

Пакланiцца у ногi к табе

Я прыйшоў!..

II

*

Днi iдуць, праходзяць i знiкаюць

Лiстапада сiняй чарадой.

Пакладзецца ўсё жывое камнем

У сталёвым поступе гадоў.

Шлях гранiтны й сцежкi залатыя,

Горад пыльны, сiнiя палi.

Ў непагоду йшлi i кроў не стыла,

Нас агнi, агнi ўпярод вялi.

I калi сягоння — кiнуць камнем,

Кiнуць камнем з цёмнага кутка,

Ўсё ж не змеркнуць светлыя жаданнi

I не знiкне дужасць у руках.

Хай скрыгочуць здраднiкi Айчыны

З iх бяссiльнай злосцю у вачах,—

Наша мэта — дарам не загiне,

I не згаснуць сiлы у грудзях!..

Не патухнуць светлыя жаданнi,

Кроў не стане ў жылах халадней…

I ў агнi палаючых паўстанняў

Край рука чужая не кране.

Пройдуць днi, заменяцца вякамi,

Пройдуць днi мяцежнай чарадой…

Пакладзецца ўсё жывое камнем

У сталёвым поступе гадоў.