Ценi бягуць другiя
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Ценi бягуць другiя

Валеры Маракоў


Ценi бягуць другiя

Ценi бягуць другiя,

Снiцца сэрцу другi экран…

Дзе ж вы, мае дарагiя,

Дзе ваш раскiнуўся стан?

Песнi спяваюць навокал.

Вецер звiнiць i звiнiць.

Мабыць, яшчэ далёка,

Мабыць, аб iх мне не снiць.

Вочы туман засцiлае.

Ў гэтым тумане вясна…

Нейчая зорнасць былая,

Нейчая казка адна.

Ў казках, песнях, i ў думах,

Ў шуме i звоне дарог

Сэрца, сагрэтае сумам,

Роднаму краю збярог…

Край туманоў ды балотаў…

Рэчак, азёраў, лясоў —

Скiнь сваю цiхую цноту…

Крыкнi гранiтнай красой…

Гэты мне голас знаёмы.

Хто ж яго тут абагрэў?..

Можа, магiла былому —

Скрып атрупелых дзвярэй?

Новаму, можа, ажары

Грозных i злых навальнiц?

Новых i новых аварый

Радасных, сочных зарнiц?

Там вось, мае дарагiя…

Там, за гарамi гадоў,

Песнi складу я другiя

Чыстых, жывых гарадоў.