У лесе
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  У лесе

Валеры Маракоў


У лесе 

Я сягоння у вечары белым

Увайшоў ў родны лес-маладняк.

Я спяваў там сонечна-смела,

Бо у сэрцы запела вясна.

Буду я упiвацца шчаслiва

Гэтым гоманам ветру i хвой,

Бо ў далi залацiстая нiва

Залiваецца радасцю слоў.

Бо над хатамi месяц нясмелы

Пазiрае, як хлопец-юнак.

I над вёскай увысь узляцела

Зорка-цвет залатога агня.

Ой, ахвота далёка-далёка,

Ў сiнявокi, як радасць, прастор,

Каб аплёскалi сонечным сокам

Срэбралiтыя хвалi вазёр.

Радасць буйную шчыра i смела

Запалiла у сэрцы вясна…

Я сягоння у вечары белым

Увайшоў ў родны лес-маладняк!