автордың кітабын онлайн тегін оқу Тыя днi
Валеры Маракоў
Тыя днi
Песняй звонкай
Ў вачах неба снежнага
Усмiхнуўся кастрычнiк-юнак…
Аб тых днях,
Днях паўстання мяцежнага,
Не забыцца нiколi нам!
Помню,
Помню ў палях цёмна-зраненых
Не адзiн праклiнаў
Горкi лёс,
Калi ў сiнiх палях,
Над курганамi
Завывалi гарматы да слёз.
I пайшла
Завiруха нястрымная,—
Рэкi буйнай крывi,
Мора слёз…
Вiхрамётных пажараў уздымы,
Але ўсё наш народ гэта знёс.
I цяпер
Над сiвымi абшарамi
Паланее крывёю наш сцяг.
Гэта кроў
Узнялася пажарамi,
Гэта сённяшнi сiмвал жыцця.
Нездарма ж на грудзях
Неба снежнага
Нашых песень агнi
Запалiла вясна.
Аб тых днях,
Днях паўстання мяцежнага,
Не забыцца нiколi нам.
