На прыволлi
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  На прыволлi

Валеры Маракоў


На прыволлi

Маўчала ноч…

Над сiнiм полем

Пунцовай кветкай месяц плыў.

Сягоння сэрца

На раздоллi

Спявае гiмн сваёй зямлi.

Той гiмн жыве

I палiць грудзi,

Заве iзноў ў радзiмы край,

Дзе мiж палёў

Каровы й людзi

Стапталi шоўк зялёных траў.

I я прыйшоў,

Прыйшоў пад месяц,

На шыр-прастор сваёй зямлi.

Маўчала ноч…

Над сiнiм лесам

Пiвонi зор крывёй цвiлi.

Я бачыў iх,

I ў сэрцы чулым

Сладзейна плакала струна.

I ў гэтым сне,

На паўразгуле

Я ўсё жыццё хацеў абняць.

Каб зноў смяяцца

I ў зацiшшы

Усё сказаць, чым тут жыву.

Як вецер

Возера калыша,

Куды вятры мяне завуць.

Сказаць так

Проста i прыгожа,

Як я гляджу на новы дзень.

Каб ў моры траў

I ў моры збожжа

Было на радасць

Больш надзей

Каб на прыволлi,

Пры далiне

Хто-небудзь выйшаў i сказаў,

Што тыя песнi

Для краiны

Складалi возера й лаза.

А я? —

Я толькi iх падслухаў,

I ў глыбiнi маёй душы

Трывожна,

Радасна i глуха

Вясна i шчырасць

Хочуць жыць!