Мiхасю Лынькову
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Мiхасю Лынькову

Валеры Маракоў


Мiхасю Лынькову

„Шануй, мой голуб, маладосць“ —

Ты мне сказаў у змроку сiнiм.

З нас кожан брат i кожны госць

Залiтай зорамi далiны.

Дык пройдзем хораша па ёй

Дарогай чэснай i шырокай,

Каб сонца новага прыбой

Адчуць i шчыра, i глыбока.

Вятры хай пройдуць над зямлёй,

I скалануць яе, старую…

Мы знаем ўсё: дабро i зло,

I мы, быць можа, ўсiм даруем.

Але, знiкаючы ў туман,

Мы з кожным крокам ўсё нервовей

Ў душы смяемся з даўнiх ран

I спатыкаем сотнi новых.

Сябе не ўмелi зберагчы

I… зберагчы не ўмелi нас…

I пра юнацтва ты маўчы,

Маўчы, прашу цябе, Мiхась.

Бо сэрца вырвецца з грудзей

I ўзварухне зямную кулю.

Няхай, хто сёння маладзей,

Сваё юнацтва к сэрцу тулiць.

А я гляджу вось на цябе,

I мне здаецца ўсё упарцей,

Што ты жыццё з агнём прабег,

Каб сёння стаць на яго варце.

Бо ты прайшоў вялiкi шлях,

I… бачыш, — срэбра голаў кратае.

Ты ведаў ўсё: i сум, i жах —

I маладосць твая багатая.

Ну, дык навошта шкадаваць

Яе такую ў змроку сiнiм,—

Калi так многа можна даць

Сваёй i клясе, i Айчыне?