Патанаюць далі ў стынь і ў сон туманаў
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Патанаюць далі ў стынь і ў сон туманаў

Валеры Маракоў


Патанаюць далі ў стынь і ў сон туманаў

Патанаюць далі ў стынь і ў сон туманаў,

Над ракой акорды песеннай тугі.

Палюбіў усёй душой я гэта ранне

Над прасторам ніў і вёсак дарагіх…

 

Вецер ліст бярозкі ціха кучаравіць,

Ціха б’ецца ў бераг сонная рака.

Мне ахвота сёння кінуцца у травы

І між траў забыцца, шчасця пачакаць.

 

І між траў курчавых, ў золата і кветкі

Загубіць знянацку радасць і вясну,

Каб цвілі каханнем родныя палеткі,

Каб у гэта ранне сэрцам адпачнуць.

 

Каб у гэта ранне спець пра нашу волю,

І пра наша шчасце, і пра наш прастор,

Бо нядарам сёння выйшаў на прыволле,

Бо нядарам сёння ў гэту сінь прыйшоў!

 

(1927)