автордың кітабын онлайн тегін оқу На дарозе
Валеры Маракоў
На дарозе
За працай
Радаснай i дружнай
Нам сонца шле
Сваё святло.
Вятры спяваюць
Славу мужным,
Пералiваюць зоры шкло.
Мы пракладаем
Шлях шырокi,
Каб маладосць прайшла па iм
Натхнёна лёгкакрылым крокам
У парываннi баявым.
Дзе панавала гразь адна
I лiўся дзедаўскi праклён,
Ляжыць ў прасторы, як струна,
Надзейны шлях
Да новых дзён.
Нiбы красуня маладая
Ў вячэрнiм змроку пад зарой,
Бярозка белая вiтае
Сваiх гасцей,
Сваiх сяброў.
Калiсьцi
Волi мы не зналi.
А вось цяпер
Такi прастор!
На палатне зямлi
Мы ткалi
Яго дарог
Жывы узор.
Як сiмвал
Нашае адвагi,
Як сакрамент
Людскiх надзей,
I вечны пал
Жыццёвай смагi
Ён нашы днi
З сабой вядзе.
Машыны
З збожжам прамянiстым,
Каменнем,
Нафтай
I рудой
Iмчаць наперад
Урачыста,
Як кроў
Краiны маладой.
I ў гэтым сходзе,
Бурным сходзе,
Над неабсяжнай стараной
Праменне сонца
Шчасце родзiць
I з iм сядае за стырно.
Наш ясны шлях
Ляжыць бясконца:
Той шлях бязмежны у жыццi.
Iмчы ж наперад, шчасце, сонца,
I не спыняйся на пуцi.
