автордың кітабын онлайн тегін оқу Песнi, песнi юнацкага слова
Валеры Маракоў
Песнi, песнi юнацкага слова
Песнi, песнi юнацкага слова,—
Вам шырокi, як радасць, прастор.
Па-над вёскай i горадам новым
Вашы струны ткуць сонца узор.
Я падслухаў вас ў цiхiх калоссях,
Пад бярозамi радасных нiў,
Калi сэрца агнём абвiлося
У жыццёвыя хвалi крынiц…
Вашых думак — аб сонцы i раннi —
Кiнуў я тады вольны прыбой,
Дзе ўзнiмалiся горда курганы,
На курганах шаптаў сiнi бор!..
I цяпер, калi горад шумлiвы
Ўскалыхнуў у грудзях гул машын,
Усё роўна пяю я пра нiвы,
Пра вясковыя рысы душы…
Песнi, песнi юнацкага слова —
Вам шырокi, як радасць, прастор…
Па-над вёскай i горадам новым
Вашы струны ткуць сонца узор.
